1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!
2Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо трымцяць косткі мае,
3і душа мая трымціць вельмі. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?
4Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
5Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?
6Я зьнямогся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязьмі паліваю пасьцель маю.
7Ад тугі высахла вока маё, састарэлася праз усіх, хто ўціскае мяне.
8Адступіцеся ад мяне, усе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.
9ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.
10Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і няхай затрымцяць моцна, няхай павернуцца назад і будуць імгненна асаромленыя.