1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!
2Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.
3Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.
4Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)
5Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.
6Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!
7Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.
8Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.
9Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.