1Сьпеў узыходжаньня. З глыбіні я клічу Цябе, ГОСПАДЗЕ!
2Госпадзе, пачуй голас мой! Няхай вушы Твае зважаюць на голас маленьня майго!
3Калі Ты будзеш памятаць пра беззаконьні, ГОСПАДЗЕ, Госпадзе мой, хто ўстаіць?
4Бо ў Цябе прабачэньне, каб мелі страх [перад Табою].
5Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.
6Душа мая [чакае на] Госпада больш, чым стораж раніцы, чым стораж раніцы.
7Спадзявайся, Ізраілю, на ГОСПАДА, бо ў ГОСПАДА міласэрнасьць і шчодрасьць збаўленьня,
8і Ён выбавіць Ізраіль ад усіх беззаконьняў ягоных.