1Сьпеў. Псальм Давіда. Умацаванае сэрца маё, Божа! Буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе] ў славе маёй!
2Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!
3Буду славіць Цябе сярод людзей, ГОСПАДЗЕ, і буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
4бо па-над неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
5Узьвялічся па-над неба, Божа, і па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!
6Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
7Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем і даліну Сукот разьмераю.
8Мой Гілеад, Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй! Юда — заканадаўца Мой!
9Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае; над [зямлёй] Філістынскай радасна гукаць буду!»
10Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом?
11Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі?
12Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы.
13З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.