1Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Саўла ў пячору. Зьлітуйся нада мною, Божа, зьлітуйся нада мною! Бо ў Табе мае надзею душа мая, і ў ценю крылаў Тваіх буду хавацца, пакуль не міне загуба.
2Буду клікаць да Бога Найвышэйшага, да Бога, Які выканае [справу маю] для мяне.
3Ён спашле з неба і збавіць мяне ад зьнявагаў таго, хто хоча мяне праглынуць. (Сэлях) Спашле Бог міласэрнасьць Сваю і праўду Сваю.
4Душа мая між ільвоў, я ляжу сярод тых, што палаюць агнём, сярод сыноў чалавечых. Зубы іхнія — дзіды і стрэлы, языкі іхнія — мячы вострыя.
5Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая.
6Яны наставілі сетку дзеля стопаў маіх, прыгнялі душу маю, яны капалі яму перад абліччам маім, але [самі] ўваліліся ў яе. (Сэлях)
7Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе].
8Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.
9Буду славіць Цябе сярод людзей, Госпадзе, буду выслаўляць Цябе сярод народаў,
10бо аж да неба вялікая міласэрнасьць Твая, і праўда Твая — да аблокаў.
11Узьвялічся па-над неба, Божа, па-над усёй зямлёй [няхай будзе] слава Твая!