1Кіраўніку хору. Навучаньне Давіда, калі прыйшоў Даэг Эдомец, і паведаміў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прыйшоў у дом Абімэлеха». Навошта хвалішся злачынствам, волаце? Міласэрнасьць Божая кожны дзень [трывае]!
2Загубу выдумляе язык твой; як брытва вострая той, які здраду ўчыняе!
3Ты любіш ліхое больш, чым добрае; хлусьню гаворыш, а ня тое, што праведнае. (Сэлях)
4Любіш усе словы згубныя, о, язык падступны.
5Дзеля гэтага Бог скрышыць цябе назаўсёды, схопіць цябе, і вырве цябе з намёту, і выкараніць цябе з зямлі жывых. (Сэлях)
6І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:
7«Вось чалавек, які ня Бога меў сабе апорай, і спадзяваўся на мноства багацьця свайго, і ўмацоўваўся ў зласьлівасьці сваёй».
8А я, як аліўка зялёная ў Доме Божым, спадзяюся на міласэрнасьць Божую на вякі вечныя.
9Буду славіць Цябе на вякі за тое, што Ты ўчыніў, і буду спадзявацца на імя Тваё, бо Ты добры адносна багабойных Тваіх.