1Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!
2Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!
3Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.
4Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.
5Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,
6і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.
7Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.
8Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.
9Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»
10Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі!
11ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.