1Калі выходзіў Ізраіль з Эгіпту, дом Якуба з народу чужынскага,
2стаўся Юда сьвятыняй Ягонай, Ізраіль — [месцам] панаваньня Ягонага.
3Мора ўбачыла і ўцякло, Ярдан павярнуў назад.
4Горы скакалі, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
5Што табе, мора, што ты ўцякло? Ты, Ярдане, што павярнуў назад?
6Што вы скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
7Перад абліччам Госпада задрыжэла зямля, перад абліччам Бога Якуба,
8Які перамяняе скалу ў возера воднае, крэмень — у крыніцу водаў.