1Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА!
2Няхай будзе дабраслаўлёнае імя ГОСПАДА ад цяпер і на вякі!
3Ад усходу сонца да захаду яго няхай будзе хвалёнае імя ГОСПАДА!
4Узьвялічаны ГОСПАД над усімі народамі; па-над нябёсы слава Ягоная.
5Хто як ГОСПАД, Бог наш, Які жыве ў вышыні
6і схіляецца, каб паглядзець на неба і зямлю;
7Які з пылу падымае гаротніка, з гною ўзносіць беднага,
8каб пасадзіць яго сярод магнатаў, сярод магнатаў народу Свайго;
9Які бясплодную садзіць у доме як маці, якая радуецца сынам [сваім]? Альлелюя!