1Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!
2Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!
3Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях)
4Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае,
5каб мы ўзрадаваліся збаўленьню твайму і ў імя Бога нашага сьцяг узьнялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!
6Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
7Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.
8Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.
9Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!