1Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.
2Іх мяжа паўднёвая ішла ад канца Мора Салёнага, ад паўднёвай затокі,
3і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыходзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыходзіла да Адару, і паварочвала да Карка,
4і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая.
5Мяжа ўсходняя — Мора Салёнае аж да вусьця Ярдану. Мяжа ад поўначы пачыналася ад затокі мора каля вусьця Ярдану,
6і ўзьнімалася да Бэт-Хоглі, і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы, і ўзьнімалася мяжа да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
7І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі.
8І ўзьнімалася мяжа лагчынай Бэн-Гінном паўднёвым схілам гор Евусэяў, значыць праз Ерусалім, і ўзыходзіла на верх гары, якая насупраць лагчыны Гінном ад захаду і на скраю паўночным лагчыны Рэфаім.
9З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
10З Баалы мяжа ішла на захад да гары Сэір і праходзіла праз паўночны схіл гары Ярым, значыць Кесалён, і зыходзіла да Бэт-Шэмэшу, і пераходзіла праз Тымну.
11І даходзіла мяжа да паўночнага схілу Экрону, і заварочвала да Шыкарону, і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася на беразе мора.
12Мяжой заходняй было Мора Вялікае з узьбярэжжам сваім. Гэта мяжа сыноў Юды наўкола паводле сем'яў іхніх.
13Халеў, сын Ефунны, атрымаў частку між сыноў Юды паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА да Егошуа, — Кірыят-Арбу, бацьку Анака, значыць Хеўрон.
14Адтуль Халеў выгнаў трох сыноў Анака: Шэшая, Ахімана і Тальмая з роду Анака.
15Адтуль ён вырушыў супраць жыхароў Дэбіру, а Дэбір раней называўся Кірыят-Сэфэр.
16І сказаў Халеў: «Таму, хто здабудзе Кірыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам Ахсу, дачку маю, за жонку».
17І здабыў яго Атніэль, сын Кеназа, брата Халева, і [Халеў] даў яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
18І сталася, што яна прыйшла, і намовіла [мужа], каб той прасіў поля ў бацькі яе. І зьлезла яна з асла, а Халеў сказаў ёй: «Што табе?»
19Яна сказала: «Дай мне дабраславенства. Калі ты даў мне зямлю Нэгеў, дай мне крыніцы водаў». І даў ёй [Халеў] крыніцы верхнія і нізавыя.
20Гэта спадчына пакаленьня сыноў Юды паводле сем'яў іхніх.
21Гарады на скраю пакаленьня сыноў Юды каля мяжы Эдому ў Нэгеве: Кабцээль, Эдэр, Ягур,
22Кіна, Дымона, Адада,
23Кадэш, Хацор, Ітнан,
24Зіф, Тэлем, Бэалёт,
25Хацор-Хадата, Керыёт-Хецрон, значыць Хацор,
26Амам, Шэма, Малада,
27Хацор-Гадда, Хешмон, Бэт-Пэлет,
28Хецар-Шуал, Бээр-Шэва, Бізыётыя,
29Баала, Іім, Эцэм,
30Эльталяд, Хесіль, Харма,
31Цыклаг, Мадмана, Сансана,
32Лебаот, Шыльхім, Аін і Рымон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць і вёскі іхнія.
33А ў Шэфэлі: Эштаол, Цора, Ашна,
34Занаах, Эн-Ганнім, Тапуах, Энам,
35Ярмут, Адулям, Сахо, Азэка,
36Шаараім, Адытаім, Гедэра і Гедэратаім — усіх гарадоў чатырнаццаць і вёскі іхнія.
37Цэнан, Хадаша, Мігдаль-Гад,
38Дылеан, Міцпа, Ёктээль,
39Ляхіш, Бацкат, Эглён,
40Каббон, Лахмас, Кітліш,
41Гедэрот, Бэт-Дагон, Наама, Македа — усіх гарадоў шаснаццаць і вёскі іхнія.
42Лібна, Этэр, Ашан,
43Іфтах, Ашна, Нэсіб,
44Кейла, Ахзіб, Марэша — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.
45Экрон з навакольнымі гарадамі і вёскамі.
46І ад Экрону аж да мора — усё, што каля Ашдоду, і вёскі іхнія.
47Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар [вакол].
48А ў гарах: Шамір, Яттыр, Сахо,
49Данна, Кірыят-Санна або Дэбір,
50Анаў, Эштэмоа, Анім,
51Гашэн, Халон, Гілё — адзінаццаць гарадоў і вёскі іхнія.
52Араб, Дума, Эшан,
53Янім, Бэт-Тапуах, Афэка,
54Хумта, Кірыят-Арба, значыць Хеўрон, Цыор — дзевяць гарадоў і вёскі іхнія.
55Маон, Кармэль, Зіф, Юта,
56Езрээль, Ёкдэам, Занаах,
57Каін, Гіва і Тымна — дзесяць гарадоў і вёскі іхнія.
58Хальхул, Бэт-Цур, Гедор,
59Маарат, Бэт-Анот і Эльтэкон — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.
60Кірыят-Баал, значыць Кірыят-Ярым і Рабба — два гарады і вёскі іхнія.
61У пустыні: Бэт-Араба, Мідын, Сэхаха,
62Нібшан, Ір-Гамэлях, Эн- Геды — шэсьць гарадоў і вёскі іхнія.
63Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.